Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў. БіяграфіяРодам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах. Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў у Празе, маўзалей Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся. Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад. Зноскі
Спасылкі
|