Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі
Князь Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі (? — 1523) — баярын і ваявода на службе ў маскоўскіх князёў Івана III і Васіля III, родапачынальнік князёў Рапніных-Абаленскіх. Падчас ваяводства ў Пскове ў 1509 годзе атрымаў мянушку «Знойдзены» (руск.: Найден). БіяграфіяІван Рапня быў чацвёртым з пяці сыноў князя Міхаіла Абаленскага, трэцяга сына Івана Канстанцінавіча, удзельнага князя Абаленскага[3]. У 1491 годзе разам з князем Пятром Абаленскі і царэвічам Салтаганам удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска, дасланага на дапамогу саюзніку, крымскага хана Менглі-Гірэя, супраць войскаў Вялікай Арды пад камандаваннем Саід-Ахмада і Шэйх-Ахмеда. Даведаўшыся, што маскоўскае войска знаходзіцца на берагах Данца, ардынскія царэвічы адышлі. У 1492 годзе падчас паходу Івана III супраць шведаў, ён быў дваранінам, а потым ваяводам вартавога палка. У 1493—1494 гадах ваявода перадавога палка ў паходзе на Вязьму. У 1494 годзе частаваў паслоў Вялікага Князя Літоўскага Аляксандра на прыёме ў Івана III. У 1496 годзе ваявода перадавога палка ў паходзе супраць шведаў. У 1500 годзе прысутнічаў на шлюбе князя Васіля Холмскага з дачкой Івана III. Ваявода перадавога палка ў паходзе пад Пуціўль і Бранск. У 1502 годзе ваявода левай рукі пры няўдалай аблозе Смаленска. У 1506 годзе ваявода левай рукі ў паходзе на Казань. У 1508 годзе ваявода перадавога палка пры паходзе да Дарагабужа. У 1509 годзе ваявода вартавога палка. Па даручэнні Васіля III, разам з ноўгарадскімі намеснікамі Даніілам Шчэняй і Рыгорам Давыдавым, падпісаў у Ноўгарадзе мірны дагавор з Лівонскімі пасламі. З гэтага года ён становіцца намеснікам у Пскове замест князя Пятра Васільевіча Вялікага. Пскавічы празвалі яго «Знойдзены» (руск.: Найден), так як ён не заехаў у горад у адпаведнасці са звычаямі, а быў імі знойдзены ўжо ў сваёй рэзідэнцыі. Да яго ў пскавічоў было шмат прэтэнзій і яны ў канцы 1509 год скардзіліся на Рапню Васілю III, але апошні арыштаваў усіх знакамітых людзей Пскова, прадставіў гэта як бунт і скарыстаўся выпадкам для разгону веча, высылкі вечавога звона і ліквідацыі рэшткаў Пскоўскай незалежнасці. У 1511—1512 гадах быў ваяводам перадавога палка пры паходзе Васіля III на Смаленск. У 1513 годзе атрымаў баярскае званне. У чарговым паходзе князь Васіль адправіў наперад пад Смаленск вялікую частку войска пад камандаваннем Рапні і акольнічага Андрэя Сабурава. У адкрытай бітве літоўскія войскі з Смаленску былі разбіты. Пасля 1513 года і да яго смерці ў 1523 годзе звестак пра яго ў летапісах няма. Зноскі
Літаратура
|