Ізабела Габсбургская
Ізабела Габсбургская (Ізабела Аўстрыйская) (ням.: Isabella von Österreich, дацк.: Isabella af Østrig, 18 ліпеня 1501, Брусель — 19 студзеня 1526, Гент) — эрцгерцагіня Аўстрыі, інфанта Іспаніі і прынцэса Бургундыі, каралева Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Дачка караля Кастыліі Філіпа I і Хуаны Вар'яткі, сястра імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V. Таксама вядомая пад імёнамі Ізабела Бургундская, Ізабела Аўстрыйская і Ізабела Кастыльская. 11 ліпеня 1514 года ў адсутнасць на цырымоніі самага жаніха выйшла замуж за дацкага караля Крысціяна II. Замест жаніха на шлюбе быў яе дзядуля, імператар Максіміліян I. Праз год прыбыў архібіскуп Нарвегіі, каб суправадзіць яе ў Капенгаген. 12 жніўня 1515 года быў заключаны афіцыйны шлюб. Ізабелу каранавалі і далі імя Елізавета (дацк.: Elisabet). Першы год шлюбу адносіны паміж сям'ёй Ізабелы і каралём Крысціянам II былі вельмі халаднаватыя. Палюбоўніца караля Дзівіке (дачка галандскай мяшчанкі Сігбрыты, дацк.: Dyveke Sigbritsdatter) была з ім у адносінах з 1507 года, і ён не збіраўся кідаць яе з-за малалетняй жонкі. Раззлаваны імператар пачаў было дыпламатычную барацьбу з Крысціянам II, але пытанне вырашылася сам сабой у 1517 годзе, калі Дзівіке памерла (верагодна, была атручана). У наступныя гады адносіны Ізабелы з мужам значна палепшыліся. Ізабела нарадзіла траіх дзяцей:
У немалой ступені дзякуючы хадайніцтву каралевы Ізабелы Дацкай, з Дылінгенскай турмы быў вызвалены Іаган-Каспар Аквіла, найбліжэйшы паплечнік Марціна Лютэра, які быў пасаджаны туды па ўказанні біскупа аўгсбургскага[2]. Калі Крысціян II быў зрынуты ў 1523 годзе дваранамі, якія падтрымлівалі яго дзядзьку Фрыдэрыка, новы кароль вырашыў захаваць добрыя адносіны з сям'ёй Ізабелы. Ён асабіста напісаў ліст у Германію, прапанаваўшы ёй пенсію як каралеве-ўдаве і дазволіў застацца ў Даніі пад яго абаронай, у той час як Крысціян II бег у Галандыю. Аднак Ізабела паслала яму ліст у адказ, які пачынаўся словамі «ubi rex meus, ibi regna mea» (лат. «дзе мой кароль, там маё каралеўства»). Яна пакінула Данію разам з мужам і дзецьмі. Ізабела памерла ва ўзросце 24 гадоў. Крыніцы |