Іскуі Абалян
Іскуі Мірыкаўна Абалян (нар. 23 снежня 1970, Бішкек) — беларуская спявачка армянскага паходжання. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Пасол добрай волі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. БіяграфіяНарадзілася 23 снежня 1970 года ў Бішкеку, Кіргізстан. З двух гадоў жыве ў Расіі, у Смаленску. У дзяцінстве вучылася ў музычнай школе (ім. Глінкі) па класе фартэпіяна. У 1986 годзе скончыла смаленскае музычнае вучылішча па класе тэорыя музыкі; далей — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — харавое дырыжыраванне.[2] Сваю кар’еру пачала ў 1996 годзе з перамогі ў Нацыянальным музычным конкурсе «Зорная ростань». Стаўшы яго пераможцам, атрымала пуцёўку на Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Славянскі базар — 96». Пасля гэтага прадставіла Беларусь на музычным конкурсе «Вільнюс-96», дзе стала ўладальніцай Трэцяй прэміі і Прыза глядацкіх сімпатый. Удзел у фестывалях працягнула ў рамках «Памуккале-97» у Турцыі, конкурс прынёс выканаўцы дыплом FIDOF «За вялікі творчы патэнцыял», прыз уручаў прэзідэнт FIDOF Арманда Марэна. На фестывалі «Залаты Шлягер-97» Іскуі Абалян заваявала Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый. Завяршальным этапам у конкурсным перыядзе Іскуі стаў удзел у конкурсе «Discovery-98» у Балгарыі, дзе ёй уручылі Першую прэмію. У 1999 годзе ўпершыню стала мамай, нарадзіўшы дзяўчынку. З 2004 года жыве ў Мінску, дзе рэгулярна ўдзельнічае ў розных музпраектах. 2014 год стаў для Іскуі перыядам зменаў у асабістым жыцці: спявачка ў другі раз выйшла замуж і праз год нарадзіла другую дачку. У лістападзе 2018 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ аб прысуджэнні ёй звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».[3] Зноскі
Спасылкі
|