Адальбера (герцаг Карынтыі)
Адальбера (ням.: Adalbero; 980 — 29 лістапада 1039) — герцаг Карынтыі ў 1011—1035 гадах з дынастыі Эпенштэйнаў. БіяграфіяАдальбера быў сынам Маркварта II Эпенштэйна, маркграфа Карантанскай маркі (сучасная федэральная зямля Штырыя), якая ўваходзіць у Карынтыйскае герцагства. Яму ўдаўся заваяваць давер імператара Генрыха II, і ў 1011 годзе імператар перадаў Адальбера прастол Карынтыі, адхіліўшы ад успадкоўвання юнага Конрада II. Адальбера неаднаразова ўдзельнічаў у ваенных паходах імператара ў Італію і паспяхова змагаўся супраць прыхільнікаў Конрада Карынтыйскага. Аднак у 1024 годзе імператарам стаў Конрад II, стрыечны брат Конрада Карынтыйскага. Неўзабаве Адальбера падняў паўстанне, але быў разбіты і ў 1035 годзе зрынуты з прастола Карынтыі і Карантанскай маркі. Праз чатыры гады Адальбера памёр у выгнанні. Яго нашчадкі вярнулі сабе Карынтыйскае герцагства ў 1076 годзе. Шлюб і дзеці
|