Алег Аляксеевіч Белаконеў
Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. 15 мая 1965, сяло Барабаш, Хасанскі раён, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі военачальнік. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2019 гадах, генерал-маёр (2011). БіяграфіяУ 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе і накіраваны на службу ў войска. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіравання гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна. У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра, камандзіра асобнай механізаванай брыгады, намесніка ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята, першага намесніка начальніка ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны на пасаду камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. З 11 студзеня 2014 года да 2019 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе быў абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. 1 кастрычніка 2021 года на цырымоніі развітання з афіцэрам спецпадраздзялення «Альфа» КДБ Дзмітрыем Федасюком («Нірвана»), які загінуў у перастрэлцы, Белаконеў заявіў журналістам[1]:
У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[2]. Узнагароды
Воінскія званніЗноскі
Спасылкі
|