Share to:

 

Алена Мікалаеўна Даніловіч

Алена Мікалаеўна Даніловіч
Дата нараджэння 10 мая 1906(1906-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1957(1957-11-08) (51 год)
Грамадзянства
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Алена Мікалаеўна Даніловіч (10 мая 1906, г. Разань, Расія — 8 лістапада 1957) — беларуская і руская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1955).

Біяграфія

Працавала ў тэатрах Расіі. З 1934 года ў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатры, з 1937 года ў Мазырскім тэатры рабочай і калгаснай моладзі і створаным на яго базе ў 1938 годзе Палескім абласным драматычным тэатры. У 1943—1945 гадах ва Упраўленні па справах мастацтва Беларусі (у Маскве, потым у Мінску), у 1945—1946 гадах дырэктарка Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. 3 1946 года актрыса Палескага, а затым створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (з 1954) абласных драматычных тэатраў.

Творчасць

Характарная актрыса. Яе творчасць вызначалася лагічнай завершанасцю характараў, строгасцю форм. Сярод лепшых роляў: Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), пані Яндрыхоўская («Партызаны» К. Крапівы), старшыня калгаса Марына Сямёнаўна («Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага), Франя («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Гурмыжская («Лес[ru]» А. Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Васа і Малання («Васа Жалязнова» і «Ягор Булычоў і іншыя[ru]» М. Горкага).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya