Амерыканскае філасофскае таварыства
Амерыканскае філасофскае таварыства (англ.: American Philosophical Society) — найстарэйшая арганізацыя, якая аб’ядноўвае амерыканскіх інтэлектуалаў. У адрозненне ад Амерыканскай філасофскай асацыяцыі, аб’ядноўвае не толькі прафесійных філосафаў, але інтэлектуалаў увогуле. Абранне ў члены таварыства з’яўляецца прызнаннем выдатных дасягненняў, зробленых у любых галінах навукі або практычнай дзейнасці. З моманту заснавання Таварыства размяшчаецца ў Філадэльфіі. У цяперашні час Філасофскі Хол пераўтвораны ў музей. Ён знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным парку Незалежнасці. Таварыства заснаваў Бенджамін Франклін у 1743 годзе, да 1746 года таварыства спыніла сваё існаванне. Аднак у 1767 годзе было адроджана, а 2 студзеня 1769 года яно аб’ядналася з Амерыканскім таварыствам садзейнічання карысным ведам. Зноскі
|