Анджэй Мунк
Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk; 16 кастрычніка 1921, Кракаў — 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955—1963 гадоў. БіяграфіяУдзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПАРП з 1948 г., выключаны ў 1952 г. Творчая дзейнасцьПачынаў як дакументаліст (фільмы «Накірунак — Новая Гута», «Слова чыгуначнікаў», «Зоркі павінны гарэць»). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставінскага («Блакітны крыж», «Чалавек на рэйках», «Эроіка», «Касавокае шчасце»). У 1957—1961 гадах выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма «Пасажырка» ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лясевічам. Фільмаграфія
Прэміі і ўзнагародыПрэміі міжнародных кінафестываляў у Венецыі (1955, 1958, 1964), Карлавых Варах (1957), Канах (1964). Дзяржаўная прэмія Польшчы 1954. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |