Аперацыя «Мабайл»
Аперацыя «Мабайл» (англ.: Operation MOBILE) — ваенная аперацыя, якая праводзілася Канадай на тэрыторыі Лівіі. Афіцыйна абвешчаная мэта аперацыі: «спыніць агрэсію лівійскага лідара Муамара Кадафі ў адносінах да мірнага насельніцтва краіны»[4]. 2 сакавіка 2011 года прэм’ер-міністр Канады Стывен Джозеф Харпер абвясціў, што карабель HMCS Charlottetown высунуўся з Галіфакса з мэтай «аказаць гуманітарную дапамогу насельніцтву Лівіі»[5]. 19 сакавіка Стывен Харпер зрабіў заяву, што Узброеныя сілы Канады ўступяць у бой з падраздзяленнямі лівійскай арміі. Ён таксама дадаў, што Канада зробіць усё магчымае, каб «засцерагчы мірнае насельніцтва ад нападаў з боку лаяльных Кадафі сіл»[6]. На працягу наступных шасці месяцаў канадскія ВПС, у складзе аперацыі НАТА, наносілі ўдары па ваенных і грамадзянскіх аб’ектах у краіне. У аперацыі былі задзейнічаны 6 самалётаў CF-18 Hornet, 5 транспартных самалётаў, фрэгат HMCS Charlottetown, 1 верталёт Sikorsky CH-124 Sea King[1]. Крыніцы
|