Механізм дзеяння і профіль бяспекі ацэтылсаліцылавай кіслаты добра вывучаны, яе эфектыўнасць клінічна апрабавана, у сувязі з чым гэты прэпарат уваходзіць у спіс найважнейшых лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя[3].
Ацэтылсаліцылавая кіслата таксама шырока вядома пад запатэнтаванай гандлёвай маркай «Аспірын» фірмы «Bayer»[4].
10 жніўня1897 года Фелікс Хофман, які працаваў у лабараторыях фірмы Bayer AG, першы раз атрымаў узоры ацэтылсаліцылавай кіслаты ў форме, магчымай для медыцынскага ўжывання. Нароўні з Хофманам вынаходнікам аспірыну таксама называюць Артура Айхенгруна (Arthur Eichengrun), імя якога ў часы нацызму свядома аддавалася забыццю ў гэтай якасці па прычыне яго яўрэйскай нацыянальнасці.[5][6] Сырцом для атрымання ацэтылсаліцылавай кіслаты служыла кара дрэва асіны (Aspen ням.) што і паслужыла асновай для назвы ўсім вядомага аспірыну. Bayer зарэгістравала новыя лекі пад гандлёвай маркай аспірын. Хофман адкрыў лячэбныя ўласцівасці ацэтылсаліцылавай кіслаты, спрабуючы знайсці лекі для свайго бацькі, які пакутаваў на рэўматызм.
Ужо ў 1899 годзе першая партыя гэтых лекаў з'явілася ў продажы. Першапачаткова быў вядомы толькі гарачкапаніжальны эфект аспірыну, пазней высветліліся таксама яго болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. У першыя гады аспірын прадаваўся як парашок, а з 1904 года ў форме таблетак.
У 1983 годзе ў медыцынскім часопісе New England Journal of Medicine з'явілася публікацыя даследавання[7], у якім даказана новая важная ўласцівасць прэпарата — пры яго выкарыстанні падчас нестабільнай стэнакардыі ў 2 разы памяншаецца рызыка такога зыходу захворвання як інфаркт міякарда або смерць.
↑Mahdi, JG; Mahdi, AJ; Mahdi, AJ; Bowen, ID (April 2006). "The historical analysis of aspirin discovery, its relation to the willow tree and antiproliferative and anticancer potential". Cell proliferation. 39 (2): 147–55. doi:10.1111/j.1365-2184.2006.00377.x. ISSN0960-7722. PMID16542349.
↑Lewis HD; et al. (Aug 1983). "Protective effects of aspirin against acute myocardial infarction and death in men with unstable angina. Results of a Veterans Administration Cooperative Study". N Engl J Med. 309 (7): 396–403. doi:10.1056/NEJM198308183090703. ISSN0028-4793. PMID6135989.