Share to:

 

Ацяпляльныя прылады

Радыятар

Ацяпля́льныя прыла́ды — прылады для абагравання памяшканняў, разнавіднасць награвальных прылад. Найбольш пашыраны ацяпляльныя прылады, да якіх падаецца цепланосьбіт — вада (вадзяное ацяпленне), пара (паравое ацяпленне) або паветра (паветранае ацяпленне). Да іх адносяць радыятары, канвектары, каларыферы, прылады панэльнага або плінтуснага тыпу і інш. Ёсць ацяпляльныя прылады, дзе спальваюць газ (газавае ацяпленне) або электрычная энергія пераўтвараецца ў цеплавую (электрычнае ацяпленне, звычайна выкарыстоўваецца як дадатковае). У сістэмах прамянёвага ацяплення функцыі ацяпляльных прылад выконваюць сцены, столь, падлога або спецыяльныя панэлі, паверхні награвання ствараюцца пры размяшчэнні ў гэтых канструкцыях тонкіх трубаў, электрычнага кабелю, паветраводаў і каналаў.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya