Share to:

 

Аўсяніца чырвоная

Аўсяніца чырвоная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Festuca rubra L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40796
NCBI  52153
EOL  1114407
IPNI  30010036-2
TPL  kew-416502

Аўсяніца чырвоная (Festuca rubra) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Апісанне

Нізавы сярэдняспелы злак азімага тыпу. Ёсць рыхлакуставыя, карэнішчавыя і карэнішчава-куставыя формы. Вышыня 20-80 см. Парасткі з вузкім доўгім лісцем, прыкаранёвае лісце часта чырванаватае. Мяцёлка раскідзістая. Каласкі ланцэтныя, з фіялетавым адценнем, ніжняя кветкавая лускавінка з кароткім асцюком.

Пашырэнне

Паўночны Ёркшыр, Англія.

У дзікім выглядзе расце ў Еўропе, ва ўмераным клімаце Азіі, на тэрыторыі ЗША і Канады. На Беларусі пашырана на лугавых травяністых схілах.

Уведзена ў культуру. Зімаўстойлівая, непатрабавальная да глебы расліна (можа расці на кіслых глебах). Вытрымлівае інтэнсіўны выпас, на адным месцы расце 8-10 гадоў, утвараючы шчыльную дзярніну і густы травастой. Выносіць часовае пераўвільгатненне, нядоўгае затапленне.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya