Барыс Яўгенавіч ПатонБары́с Яўге́навіч Пато́н (27 лістапада 1918, Кіеў, Украінская дзяржава — 19 жніўня 2020, Кіеў) — украінскі навуковец у галіне металургіі і тэхналогіі металаў, доктар тэхнічных навук, прафесар. З 1962 года — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. З 1953 года — дырэктар Інстытута электразваркі імя Я. А. Патона. Найстарэйшы (адначасова па ўзросце і па тэрміне знаходжання на пасадзе) прэзідэнт дзяржаўнай Акадэміі навук у свеце, а таксама найстарэйшы (як па ўзросце, так і па працягласці знаходжання ў статусе) сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Расійскай акадэміі навук. Акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт 1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1978). Герой Украіны (1998). Заслужаны вынаходнiк СССР (1983). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950), прэміі Савета Міністраў СССР і двух Дзяржаўных прэмій Украіны (1970, 2004). Член КПСС з 1952 года, член ЦК КПСС (1966—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1989), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1963—1980), прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, ганаровы член Рымскага клуба, ганаровы грамадзянін Кіева (1998) і Марыупаля (1998). Навуковыя інтарэсыАўтар звыш 1000 публікацый, у т.л. 20 манаграфій; звыш 400 вынаходніцтваў. Навуковыя даследаванні прысвечаны працэсам аўтаматычнага і паўаўтаматычнага зварвання пад флюс, распрацоўцы тэарэтычных асноў стварэння аўтаматаў і паўаўтаматаў для дугавога зварвання і зварачных крыніц сілкавання; умовам працяглага гарэння дугі і яе рэгуляванню; праблеме кіравання зварачнымі працэсамі. Вывучае сістэмы кіравання з разнастайнымі кібернетычнымі прыборамі, працуе над стварэннем зварачных робатаў. Вялікую ўвагу надае вывучэнню металургіі зварвання, удасканаленню існуючых і стварэнню новых металічных матэрыялаў. Узначальваў даследаванне па выкарыстанні зварачных крыніц цеплыні ў спецыяльных плавільных агрэгатах, якія ўвянчаліся стварэннем новай галіны якаснай металургіі — спецэлектраметалургіі (электрашлакавай, плазмава-дугавой і электронна-прамянёвай). Зноскі
Спасылкі
|