Баэмунд I Тарэнцкі
Баэму́нд Тарэ́нцкі (1054—17 сакавіка 1111) — першы князь Таранта з 1088 года, першы князь Антыёхіі з 1098 года, адзін з правадыроў Першага Крыжовага паходу. Паводле паходжання нарман, прадстаўнік роду Атвіляў. Сын Роберта Гвіскара, герцага Апуліі і Калабрыі, стрыечны брат Ражэра II, першага караля Сіцылійскага каралеўства. БіяграфіяБаэмунд прымаў актыўны ўдзел у ваенных кампаніях супраць Візантыйскай імперыі, арганізаваных яго бацькам Робертам Гвіскарам. Пазней, пасля смерці Роберта, ён уступіў у разлютаванае супрацьстаянне са сваім адзінакроўным братам Ражэрам і заваяваў частку яго ўладанняў, заснаваўшы княства Таранта і стаўшы яго першым кіраўніком. Аднак параўнальна невялікі ўдзел у Італіі не мог задаволіць славалюбства Баэмунда, у сувязі з чым ён далучыўся да Крыжовага паходу ў надзеі заснаваць на Усходзе ўласную дзяржаву. Дзякуючы ўдзелу ў Першым крыжовым паходзе Баэмунд заслужыў рэпутацыю аднаго з лепшых военачальнікаў свайго часу. Ён захапіў Антыёхію, якая тады знаходзілася ў руках мусульман, і са згоды іншых лідараў крыжакоў абвясціў сябе яе кіраўніком, заснаваўшы Антыяхійскае княства — адну з першых дзяржаў крыжакоў на Усходзе. Баэмунд вёў бесперапынныя войны з туркамі-сельджукамі і візантыйцамі, імкнучыся пашырыць свае новаздабытыя ўладанні. У 1100 годзе ён патрапіў у палон да Газі ібн Данішменда, эміра Кападокіі, і правёў тры гады ў няволі. Пасля вызвалення антыяхійскі князь аднавіў войны з суседнімі дзяржавамі, аднак поспех яму не спадарожнічаў. Арганізаваны Баэмундам паход супраць Візантыі скончыўся правалам, і князь Тарэнцкі быў вымушаны прызнаць сваё паражэнне. Зламаны, ён вярнуўся ў Італію, дзе і сканаў. Нягледзячы на тое, што Баэмунд прадпрымаў усе высілкі для ўмацавання сваёй улады на Усходзе, да канца яго кіравання Антыяхійскае княства знаходзілася ў стане, блізкім да гібелі. Эканоміка дзяржавы была падарвана, ваенная моц — зведзена на нішто пасля шэрагу буйных паражэнняў. Сучасныя гісторыкі ацэньваюць дзейнасць Баэмунда I дваяка — з аднаго боку, яны прызнаюць яго таленавітым стратэгам і нядрэнным палітыкам, з іншай жа — ускладаюць на яго адказнасць за асноўныя няўдачы крыжакоў і крытыкуюць за надмерныя амбіцыі, жорсткасць і сквапнасць. ПродкіЗноскі
Літаратура
|