Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет», да 2009 — Партыя камуністаў беларуская — палітычная партыя Беларусі. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі.[2] ГісторыяПасля адмены ў лютым 1993 г. Вярхоўным Саветам XII-га склікання сваёй пастановы аб прыпыненні дзейнасці КПБ, прайшлі кансультацыі паміж кіраўніцтвам Партыі камуністаў Беларускай і прадстаўнікамі КПБ, у выніку якіх 25 красавіка і 29 — 30 мая 1993 г. прайшлі XXXII з’езд Камуністычнай партыі Беларусі і II з’езд Партыі камуністаў беларускай. Было прынята рашэнне пра ўваходжанне КПБ у ПКБ і перадачы ёй усіх правоў і паўнамоцтваў палітычнага, юрыдычнага і маёмаснага правапераемствавання Камуністычнай партыі Беларусі. У выніку парламенцкіх выбараў 1995 г. ПКБ мела сваю самастойную фракцыю ў Вярхоўным Савеце Беларусі XIII-га склікання, у якую не прымалі беспартыйных дэпутатаў. У 1996 г. частка членаў ПКБ, якія падтрымлівалі палітыку прэзідэнта А. Лукашэнкі, выйшла з партыі і стварыла новую палітычную структуру пад гістарычнай назвай «Камуністычная партыя Беларусі». 22 лістапада 2006 г. ПКБ падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый[3]. 25 кастрычніка 2009 г. на XIV (пазачарговым) з’ездзе было прынята рашэнне аб перайменаванні партыі ў Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» (89 дэлегатаў «за» з 158). На XVIII з’ездзе партыі С. Калякін быў пераабраны на пасаду старшыні і вылучаны ад партыі кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2015 г. Аднак кандыдат ад яе не здолеў прайсці этап рэгістрацыі. Мэты і задачыПКБ аб’ядноўвала прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узніклыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар. Пры гэтым яна лічыць неабходнай падтрымку вытворчасці, заснаванай на рыначных формах уласнасці. З’езды
Зноскі
|