Беспазваночныя
Беспазваночныя (Invertebrata) — пазасістэматычная група, што аб’ядноўвае жывёл, якія не маюць унутранага восевага шкілета (хорды або хрыбта). Назву ў пачатку XIX стагоддзя прапанаваў французскі заолаг Жан-Батыст Ламарк. Падзяляюцца на два падцарствы:
Узніклі беспазваночныя яшчэ ў дакембрыі (1,5-2 млрд гадоў назад, магчыма, і раней). Каля 1 млрд гадоў назад ад аднаклетачных (прасцейшых) развіліся шматклетачныя жывёлы. Прамежкавая ступень паміж імі — каланіяльныя прасцейшыя. У кембрыі ўжо існавалі прадстаўнікі многіх тыпаў беспазваночных. Да беспазваночных належаць тыпы інфузорый, губак, кішачнаполасцевых, ігласкурых, малюскаў, некаторых ніжэйшых чарвей, членістаногіх і шэраг іншых, усяго да 1-2 млн відаў. Сярод сучасных беспазваночных найбольшай колькасцю відаў вызначаюцца членістаногія — да 1 млн і малюскі — 250 тыс. Беспазваночныя пашыраны ва ўсіх біятопах Зямлі. Сярод іх па колькасці відаў пераважаюць насякомыя. На Беларусі каля 11 тыпаў беспазваночных, больш за 30 тысяч відаў, найбольш насякомых. Важны момант у эвалюцыі беспазваночных — пераход ад радыяльнай (кішачнаполасцевыя) да двухбаковай (білатэральнай) сіметрыі, якая ўласціва больш высокаарганізаваным беспазваночным. Вышэйшыя беспазваночныя маюць другасную поласць цела (цэлом); лічыцца, што яны далі пачатак першым хордавым жывёлам. Беспазваночныя ўдзельнічаюць у біялагічным кругавароце рэчываў і энергіі ў біясферы. Доля іх складае да 95 % біямасы наземных жывёл. Многія беспазваночныя — корм для звяроў, птушак і рыб, носьбіты ўзбуджальнікаў розных хвароб, шкоднікі сельска-гаспадарчых раслін; выкарыстоўваюцца таксама на харчовыя, лекавыя, гаспадарча-тэхнічныя мэты, для барацьбы са шкоднымі жывёламі. Некаторыя ахоўваюцца: 85 відаў беспазваночных занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Літаратура
|