БлагачыннеБлагачы́нне, ці благачы́нная акру́га — у праваслаўнай царкве частка епархіі, якая аб'ядноўвае групу прыходаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай тэрытарыяльнай блізкасці адзін ад аднаго. Узначальваецца благачынным. Аналаг благачыння ў Рымска-каталіцкай царкве — дэканат у лютэранскай — пробства. ГісторыяУстанаўленне акруг у складзе епархіі, даручаных асаблівым наглядчыкам, якія падпарадкоўваліся епіскапам, вядома са старажытнасці. Такія наглядчыкі ў старажытнасці былі вядомыя як хорепіскапы і перыядэўты, пазней на Русі десяціннікі і папоўскія старасты, а з першай паловы XVIII стагоддзя — благачынныя. Раней благачынніцкія акругі называліся таксама сарака́мі — адсюль вядомае найменне Масквы — «горад сарака саракоў». Імянным найвышэйшым указам снежня 1797 года, растлумачаным ва ўказе Свяшчэннага Сінода ад 24 сакавіка 1799 года, для лепшага выканання настаяцелямі манастыроў сваіх абавязкаў, епіскапам было вызначана прызначаць з настаяцеляў аднаго благачыннага над манастырамі епархіі. Такім чынам, к пачатку XIX стагоддзя ў Рускай праваслаўнай царкве склалася два тыпы благачынняў:
На пачатак XX стагоддзя прыходскае благачынне звычайна ўключала 10-30 навакольных цэркваў, прычым, калі ў акрузе знаходзіцца больш за 15 прыходаў, то благачыннаму мог быць прыдадзены памочнік. Манастырскіх благачынняў у епархіі магло быць некалькі, у залежнасці ад колькасці манастыроў. У выпадку нагляду за жаночымі манастырамі магла прызначацца «наглядчыца благачыння» з ігуменняў (або старэйшых сясцёр манастыра, калі ён адзін). Быў і адзін благачынны стаўрапігіяльных манастыроў. У XX стагоддзі ў Рускай праваслаўнай царкве існавалі таксама так званыя патрыяршыя ці стаўрапігіяльныя благачынні за мяжой. Апека над імі даручалася якому-небудзь архірэю, але гэтыя благачынні падпарадкоўваліся непасрэдна Патрыярху, без уключэння ў склад епархіі. У прыватнасці, гэта былі Галандскае, Туркменістанскае і Югаслаўскае благачынні. З распаўсюджваннем Рускай праваслаўнай царквы ў XX стагоддзі ў іншыя краіны Еўропы, праваслаўныя благачынні сталі там называцца дэканатамі, а іх наглядчыкі — дэканамі (даслоўна з латыні — «дзесятнікамі», як i ў Расii раней). Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|