Бэрэстэчка
Бэрэстэчка[2] (укр.: Берестечко) — горад раённага значэння Гарохіўскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Стыр. Адзін з найменьшых гарадоў ва Украіне. ГісторыяМагдэбургскае права мястэчку было нададзена каралеўскім прывілеям Жыгімонта І Старога ў 1547 г. 18-20 чэрвеня 1651 г. каля мястэчка адбылася буйная бітва казакаў і каралеўскіх войскаў, падчас якой войскі Рэчы Паспалітай начале з каралём Янам ІІ Казімірам і кароннымі гетманамі разгромна перамаглі аб’яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслама III Гірэя. У апошні дзень бітвы хан захапіў у палон Хмяльніцкага і разам з ім збег. Пасля аблогі ў часткі казакоў атрымалася выйсці з акружэння, аднак баі працягваліся да 10 ліпеня. Вынікам паразы казакаў і татараў стала падпісанне Белацаркоўскага міру 1651 г. У 1658 г. горад быў абабраны набегам крымскіх татараў, якія адвялі ў палон 750 гараджан, уключаючы 43 каталіцкія манашкі на чале з настаяцельніцай Тэкляй. Бэрэстэчка са старажытных часоў было вотчынай князёў Пронскіх. У канцы XVI ст. адзін з іх, менавіта Аляксандр, стараста Луцкі, пасяліў тут арыян, і з таго часу гэта мястэчка зрабілася адным з галоўных цэнтраў арыянства, інтэндант якіх, вядомы вучоны Андрэй Вішаваты, пражываў тут каля 1644 г. У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. тут функцыянавалі лесапільны і некалькі гарбарных заводаў. Дэмаграфія[3]Галерэя
Зноскі |