Бэр Аршанскі
Бэр Аршанскі (30 лістапада 1883, Гарадок — 15 лістапада 1945, Масква) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар. Біяграфічны нарысНарадзіўся на Віцебшчыне ў яўрэйскай сям’і. Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 г. жыў у Рызе. У 1903 уступіў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вільню. З 1913 у Санкт-Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накіраваны ў Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З’яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Літве. Да пачатку 1920-х гадоў пераехаў у Мінск. З 1920 намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925—1926 гады рэдагаваў газету «Октобэр» («Кастрычнік», выдавалася на ідыш). Быў намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1920—1926). У 1927 годзе накіраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 года зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР. У 1930-ыя гады пабываў на Калыме. ТворчасцьЛітаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму «Пачатак усходу» пра рэвалюцыйныя падзеі 1905—1906 г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П’еса Б. Аршанскага «Кроў» ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР. Пісаў на ідыш, беларускай і рускай мовах. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|