ВагонЧыгу́начны ваго́н (фр.: wagon, ад англ.: waggon - воз). Прататып - невялікі воз, уяўляў сабой скрыню, якая перасоўваўся па драўляных рэйках на горных прадпрыемствах. Вагон з'яўляецца адзінкай рухомага састава чыгунак. Вагон прызначаны для перавозкі грузаў ці пасажыраў і абсталяваны, адпаведна, усімі неабходнымі прыладамі для іх перавозкі і для ўключэння вагона ў склад цягніка[1]. У Расіі правобразы вагона - ваганеткі - з'явіліся на рудніковых і ўнутрызаводскіх рэйкавых дарогах у 1764 годзе на Калыванава-Васкрасенскім заводзе на Алтаі, а затым у 1788 годзе на Аляксандраўскім заводзе ў Петразаводску, у 1810 на Змяінагорскай рудні, а з паравой цягай - на Ніжнетагільскай чыгунцы, пабудаванай у 1834 годзе. Для Царскасельскай чыгункі рухомы састаў, у тым ліку і вагоны, былі закуплены ў Англіі. Вытворчасць першых вагонаў для чыгункі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам было наладжана на Аляксандраўскім заводзе (Санкт-Пецярбург) у 1846 годзе. Тыпы і класіфікацыя вагонаўВагоны адрозніваюцца па ліку колавых пар (воснасці) — выпускаюцца 2, 3, 4, 6, 8-восныя; па будове хадавых частак — каляскавыя і некаляскавыя. Асноўныя параметры, якія характарызуюць вагон: грузападымальнасць, уласная маса вагона (тара), восевая нагрузка, нагрузка на 1 м шляху (пагонная нагрузка). У наш час чыгункі Расіі валодаюць паркам пасажырскіх і грузавых вагонаў: суцэльнаметалічны пасажырскі (СВ, купэйны, плацкартавы, міжабласны), суцэльнаметалічны багажны (паштова-багажны), платформа, крыты вагон, паўвагон, цыстэрна, хопер, рэфрыжэратарныя вагоны (ці вагоны-тэрмасы) і рэфрыжэратарныя секцыі, спецыялізаваныя вагоны (для перавозкі кантэйнераў (фітынгавыя платформы), для перавозкі аўтамабіляў, для перавозкі драўніны, бітумавозы, транспарцёры, зборна-раздаткавыя вагоны, вагоны для перавозкі быдла, вагоны для перавозкі паперы і г.д.). Для паездак па чыгунках высокапастаўленых дзяржаўных службовых асоб і для кіраўніцтва чыгунак выпускаюцца новыя, ці пераабсталёўваюцца са звычайных пасажырскіх, вагоны-салоны. Вагоны-салоны могуць мець браняванне падваконнага пояса, куленепрабівальныя шклы і ўзмоцненую, з прычыны павелічэння вагі з-за бранявання, экіпажную частку з трохвосевымі каляскамі. Некаторыя вагон-салоны, якія маюць гістарычнае значэнне, захаваны ў музеях.
Вагоны грузавога паркуКрыты вагонПаўвагон
Вагон-цыстэрна
Цыстэрны прызначаны для перавозкі вадкасцей: нафтапрадуктаў, хімічна-актыўных і агрэсіўных вадкіх рэчываў, звадкаванага газу (прапан-бутан, кісларод), вады, малака. Вагоны-цыстэрны выкарыстоўваюцца таксама для перавозкі мукі і цэменту. ПлатформаФітынгавая платформаФітынгавая платформа прызначана для перавозкі грузаў ў кантэйнерах. Хопер
Вагоны пасажырскага паркуМадэльны шэрагВагоны старога мадэльнага шэрагу:
Вагоны новага мадэльнага шэрагу:
Тыпы вагонаў
Вагоны падвышанай камфортнасці, у залежнасці ад катэгорыі і комплексу дадатковых паслуг падзяляюцца на:
Вагоны RIC:
Гл. таксама
НататкіЗноскі
Спасылкі
|