Варшаўскае генерал-губернатарства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, утвораная 11 студзеня 1874 года шляхам пераўтварэння намесніцтвы Царства Польскага. Скасавана ў лютым 1917 года Часовым урадам[1] ужо пасля акупацыі тэрыторыі генерал-губернатарствы германскімі і аўстра-венгерскімі войскамі.
Адміністрацыйны падзел
У Варшаўскае генерал-губернатарства ўваходзіла 10 губерняў, названых у Зборы законаў Расійскай імперыі губернямі Царства Польскага, а ў палітычным жыцці і ўжытку — Прывіслінскімі губернямі, Прывіслінскім краем ці губернямі Прывіслінскага края:
Калішская (8 паветаў і 142 воласці, 13 гарадоў і 5102 астатніх паселішчаў)
Кялецкая (7 паветаў і 128 валасцей, 7 гарадоў і 3080 астатніх паселішчаў)
Ломжынская (7 паветаў і 72 воласці, 7 гарадоў і 3014 астатніх паселішчаў)
Люблінская (10 паветаў і 143 воласці, 13 гарадоў, 42 пасада і 3259 астатніх паселішчаў)
Петракоўская (8 паветаў і 143 воласці, 11 гарадоў і 5090 астатніх паселішчаў
Плоцкая (7 паветаў і 95 валасцей, 9 гарадоў і 3752 астатніх паселішчаў)
Радамская (7 паветаў і 142 воласці, 10 гарадоў і 3780 астатніх паселішчаў)
Сядлецкая (з 1912 года — Холмская) (9 паветаў і 140 валасцей, 12 гарадоў і 3995 астатніх паселішчаў)
Сувалкская (7 паветаў і 85 валасцей, 10 гарадоў і 5126 астатніх паселішчаў)
Органы кіравання
На чале дадзенай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, як і любога іншага генерал-губернатарства Расійскай імперыі, стаяў прызначаны расійскім самадзержцамгенерал-губернатар. Варта адзначыць, што пасада варшаўскага генерал-губернатара (да 1864 года — ваеннага генерал-губернатара) існавала і да 1874 года[2], аднак у той час на чале польскіх губерняў стаяў Намеснік Царства Польскага.
Найвышэйшым указам, выдадзеным у Варшаве1 снежня1815 года, заснавана намесніцтва Царства Польскага. 11 студзеня1874 года яно ператворана ў генерал-губернатарства; тады ж канцылярыя намесніка ператворана ў канцылярыю генерал-губернатара. Пасады памочнікаў заснаваны: па грамадзянскай частцы — 2 красавіка1892 года, па паліцэйскай частцы — 27 чэрвеня1896 года.
Распарадчай дзейнасцю пры генерал-губернатары займалася канцылярыя.
2 красавіка 1892 года міністрам унутраных спраў была заснавана пасада памочніка варшаўскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы, а 26 чэрвеня 1896 года — па паліцэйскай частцы.
Памочнікі генерал-губернатара па грамадзянскай частцы
Губернии Российской империи. История и руководители. 1708-1917 / Под общ. ред. мин. внутр. дел РФ Б. В. Грызлова. — М.: Объединённая редакция МВД России, 2003. — 480 с. — ISBN 5-8129-007-X.