Васіль Мікітавіч Тацішчаў
Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (руск.: Василий Никитич Татищев; 29 (19) красавіка 1686, Пскоў, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна, цяпер Солнечнагорскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык. БіяграфіяСкончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале. Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К). Галоўная праца Васіля Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у тым ліку магчыма і Полацкі летапіс, не збераглася да цяперашняга часу. Часта паводле Васіля Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у тым ліку з гісторыі Беларусі, як, напрыклад, час заснавання горада Барысава, напады менскага князя Глеба ў 1119 годзе на Наўгародскую і Смаленскую землі, паходжанне назвы «Белая Русь», паходжанне герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і іншае. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак Васіля Тацішчава пастаўлена пад сумненне. Крыніцы
Літаратура
|