Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Па іншай версіі, гэтая назва, якая было ў карыстанні яшчэ пры Гіпакраце, ўтворана ад грэч.κεντέω — калоць і ταῦρος — бык і азначае «які коле быкоў».[4]
Сцяблы прамастойныя, прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі ва канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэматычная прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлініх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.
Арэал і біялогія
Вядома сотні відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі (1 від).
У медыцыне выкарыстоўваецца васілёк сіні (Centaurea cyanus), яго кветкі валодаюць мачагонным дзеяннем, прымяняюцца пры ацёках, звязаных з хваробамі нырак.
↑ абЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
↑ абЧерепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2200 экз.
Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. — Минск: Наука и техника, 1967. — 159 с.
Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И.Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2 200 экз.
Centaurea L. — Василек // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 280, 308—310. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.