Вельф I
Вельф I (ням.: Welf, 778—3 верасня 825) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў БіяграфіяВельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (ням.: Ruthard), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі — ён сын графа Ізембарда. Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім. Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа. Шлюб і дзеціЖонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825
Зноскі
Спасылкі |