Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)
Вуліца Акадэміка Жэбрака — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Антона Раманавіча Жэбрака — сусветна вядомага навукоўца, пачынальніка беларускай генетыкі і селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Да 2004 года была вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вул. Садовая[1]. РазмяшчэннеПачынаецца ад тупіку недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе на паўднёвы захад, затым паварочвае на 90 градусаў і працягваецца на паўночны захад. Заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Брыкета. Перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Адзінцова, завулкам Акадэміка Вышалескага. Ідзе паралельна вуліцы Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,4 км ад МКАД. Грамадскі транспартРух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка». ЗноскіСпасылкі
|