Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта
Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Oxford University Press, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі[1], найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце[2], якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя[3]. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР. Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з'яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN. Некаторыя выданніСлоўнікі
Гісторыя
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |