Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь (ВГС РБ) — судовая ўстанова, якая вырашала ў межах сваіх паўнамоцтваў гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і іншымі органамі, а таксама з’яўлялася нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гаспадарчых судоў ніжэйшых звёнаў. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда былі вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1991 годзе. У 2006 годзе, Вышэйшы Гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста. Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года № 529, 1 студзеня 2014 года Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь скасоўваўся. Большасць супрацоўнікаў гэтай установы ўвайшла ў склад Калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗадачыАсноўнымі задачамі Вышэйшага Гаспадарчага суда была абарона правоў і інатрэсаў арганізацый, захаванне законнасці ў эканамічных адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гаспадарчых спрэчак. ПаўнамоцтвыПаводле закона Вышэйшы Гаспадарчы суд меў паўнамоцтвы на:
СкладВышэйшы Гаспадарчы суд складаўся з 16 суддзяў, якія прызначаліся прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда
Зноскі
Літаратура
|