Вялікі фашысцкі савет
Вялікі фашысцкі савет (італ.: Gran Consiglio del Fascismo) — дзяржаўная структура ў Італіі, якая існавала з 1922 па 1943 год у перыяд фашысцкай дыктатуры прэм’ер-міністра Італіі Беніта Мусаліні. ГісторыяУтвораны ў снежні 1922 года пасля фашысцкага перавароту і прызначэння Мусаліні прэм’ер-міністрам краіны. Члены Савета прызначаліся асабіста Мусаліні, які стаў яго нязменным старшынёй. У склад савета ўвайшлі міністры ўрада і кіраўнікі фашысцкай партыі. Савет валодаў шырокімі паўнамоцтвамі, асабліва пасля 1928 года, калі ён атрымаў статус дзяржаўнага органа. У прыватнасці, Савет складаў спісы на выбары дэпутатаў ад фашысцкай партыі, вылучаў кандыдатуру сакратара партыі, займаўся выпрацоўкай партыйнай палітыкі, кантраляваў дзейнасць урада і разглядаў законапраекты перад іх паступленнем у парламент. Нягледзячы на тое, што пасяджэнні Савета большай часткай прадстаўлялі сабой ухваленне рашэнняў Мусаліні, у 1943 годзе ён прыняў рашэнне аб зняцці Мусаліні з пасады кіраўніка ўрада. Праз некалькі дзён пасля гэтага рашэння партыя была распушчана, і савет спыніў існаванне. Удзельнікі
Літаратура
Спасылкі |