Віктар Антонавіч Каваленка
Віктар Антонавіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 жніўня 2001, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Доктар філалагічных навук (1978)[2]. Акадэмік НАН Беларусі (1994). БіяграфіяВучыўся ў Лідскім педагагічным вучылішчы, якое закончыў у 1948 годзе. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). Доктар філалагічных навук (1978). З 1958 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997 гадах[1] — дырэктар. ТворчасцьАўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцця» (1987) і інш., рамана «Падвышанае неба» (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|