Віктар Марціновіч
Віктар Валер'евіч Марціновіч (нар. 9 верасня 1977, Ашмяны) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, пісьменнік. Біяграфічныя звесткіСкончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. У 2002—2015 гадах намеснік рэдактара «БелГазеты». Выкладчык ЕГУ. Абараніў (27.6.2008) доктарскую дысертацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[2]. ТворчасцьВыдаў раман «Параноя» на рускай мове (2009), які негалосна быў забаронены да продажу ў Мінску[3] і інтэрнэт-кнігарні oz.by[4][5]. Раман пра каханне, напісаны ў жанры reality-антыўтопіі, быў пасля перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі і Германіі. У чэрвені 2011 года прэзентаваў свой першы беларускамоўны раман «Сцюдзёны вырай». Гэты «раман з патройным самагубствам аўтара», прысвечаны беларускай літаратуры. Паводле аўтара, твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў у друкаваным варыянце[6]. Гэта першы раман у гісторыі беларускай літаратуры, апублікаваны адразу ў выглядзе прэс-рэлізу. Трэці раман В. Марціновіча, гангстарская трагікамедыя «Сфагнум» (2013). У рамане трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся і ад крэдытораў, і ад крымінальнага вышуку. Усё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская веска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Раман увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер». «Сфагнум» быў выпушчаны на рускай мове ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу, а ў перакладзе на беларускую мову — у друкаванай версіі. «Мова» (2014) — новы жанравы эксперымент Віктара Марціновіча, сацыяльная фантастыка з «мовай» у якасці галоўнага героя. Дзеянне адбываецца ў фантастычнай будучыні — Кітай і Расія аддзяліліся мурам ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі. Віктар Марціновіч адзначае:
Пяты раман Віктара Марціновіча «Возера радасці» выйшаў у перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве «Кнігазбор» улетку 2016 года. У аснове аповеду ляжыць жыццё дзевяцігадовай Ясі ў ціхай вёсцы, дзе час нібыта спыніўся. Дзяўчынка цяжка перажывае смерць маці, нягледзячы на гэта, бацька адвозіць яе ў інтэрнат. Аднойчы Яся вырашае збегчы і вярнуцца дадому. Пераклад кнігі на беларускую мову падрыхтаваў Віталь Рыжкоў. Яму таксама належыць дызайн вокладкі выдання. «Ноч» (2018) — гэта і антыўтопія, і раман-травелог, і раман-гульня. Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. У вольным горадзе Грушаўка вада па раскладзе, адзіная газета «Газета» перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік — уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы мапу новага свету і том Герадота, Кніжнік выпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале. Раман выйшаў па-руску і па-беларуску ў аўтарскім перакладзе[8]. Галоўны герой рамана «Рэвалюцыя» (2020) — выкладчык з Беларусі, які трапляе ў суплёт выпрабаванняў у сучаснай Маскве і вымушаны спасцігнуць, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды такая спакуслівая. Пераклад рамана на нямецкую мову выдадзены ў Германіі ў студзені 2021 года. Прэміі і ўзнагародыУ 2012 годзе Віктар Марціновіч быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы[9] за раман «Сцюдзёны вырай». У 2014 атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society). Творы
ЭкранізацыіРэжысёр Аляксей Палуян у 2019 годзе стварыў па матывах аднайменнага рамана мастацкі фільм «Возера радасці». Цытаты
Зноскі
Спасылкі
|