Віндзорская дынастыя
Віндзо́рская дынастыя — кіруючая каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі. Дом Віндзараў заснаваны 17 ліпеня 1917 каралём Георгам V з мэтай пазбаўлення кіруючай дынастыі ранейшай нямецкай назвы Саксен-Кобург-Гоцкай ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Назва «Віндзар» адсылае да Віндзорскага замка — адной з галоўных рэзідэнцый брытанскага манарха. Манархі Віндзорскай дынастыі
Спадчыннікам брытанскага прастола з’яўляецца старэйшы сын Карла III прынц Уільям. Члены дому ВіндзараўПаводле пракламацыі 1917, членамі дому Віндзараў былі абвешчаны нашчадкі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, якія з’яўляюцца брытанскімі падданымі, за выключэннем жанчын, якія ажаніліся з членамі іншых сем'яў. У наш час усе члены дому Віндзараў з’яўляюцца нашчадкамі сыноў караля Георга V. У 1952 каралева Елізавета II выдала пракламацыю, паводле якой яе нашчадкі, хоць і не з’яўляюцца нашчадкамі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, працягваюць належаць да дому Віндзараў. ГенеалогіяВіндзорская дынастыя з’яўляецца брытанскай галіной Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі (і тым самым галіной дому Ветынаў), да якой належаў муж каралевы Вікторыі прынц Альберт (сама Вікторыя паходзіла з Гановерскай дынастыі). Адзіным каралём Вялікабрытаніі, які належаў да Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, афіцыйна лічыцца Эдуард VII (валадарыў у 1901-1910). З пункту гледжання традыцыйнай генеалогіі, у якой сваяцтва лічыцца па мужчынскай лініі, Віндзорская дынастыя павінна была абарвацца на Елізавеце II. Прынц Чарлз і яго нашчадкі павінны былі б належаць да Глюксбургскай галіны Ольдэнбургскага дому, з якой паходзіць муж Елізаветы II прынц Філіп (да гэтага дому таксама належаў расійскі імператар Пётр III і ўсе яго нашчадкі па мужчынскай лініі). Аднак з прычыны вышэйзгаданай пракламацыі 1952 года, падобна таму, як рускія цары называлі сябе Раманавымі, Чарлз і яго нашчадкі працягваюць называцца Віндзарамі. Гл. таксама
Спасылкі
|