Віталь Аляксеевіч Цыганкоў
Віта́ль Аляксе́евіч Цыганко́ў (нар. 22 кастрычніка 1969, Шчучын[1]) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». БіяграфіяВіталь Аляксеевіч Цыганкоў нарадзіўся ў сям’і савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Гаўрылавіча Цыганкова і выкладчыцы гандлёвага тэхнікума Галіны Цімафееўны Цыганковай. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску. Віталь Цыганкоў скончыў сярэднюю школу горада Мінска № 51. У 1986 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, вучоба на якім была часова перапынена прызывам на тэрміновую ваенную службу (праходзіў яе ў горадзе Тарту ў ЭССР). Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя Юности» (бел.: Сцяг Юнацтва). У канцы 1991 г. сумесна з Алесем Ліпаем заснаваў «БелаПАН» (першае недзяржаўнае агенцтва навін у Беларусі), дзе працаваў намеснікам дырэктара на працягу года. Пасля гэтага Віталь Цыганкоў выконваў журналісцкую працу ў палітычным аддзеле газеты «Звязда». З 1994 г. пачаў паралельна супрацоўнічаць з беларускай службай Радыё «Свабода». У тым жа годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам «Associated Press». У 1995 г. перайшоў са «Звязды» ў газету «Свабода», дзе працаваў да 1997 г. З 1992 г. па 1996 г. быў карэспандэнтам расійскай «Независимой газеты» (бел.: Незалежная газета). Пэўны час супрацоўнічаў з японскім інфармацыйным агенцтвам «Jiji Press». З 1997 г. па 1999 г. і з 2003 г. па 2007 г. жыў у Празе, працуючы ў сядзібе радыёстанцыі «Свабода». У 2007 годзе вяртаецца ў Мінск, дзе працягвае працу карэспандэнтам Рускай службы Радыё Свабода. З мая 2020 года вядоўца праграмы «Размова» на Белсаце, з верасня 2022 вядоўцам і аўтар праграмы «Двубой». У жніўні падчас акцый пратэстаў быў выцягнуты з аўтамабілю, збіты і затрыманы. Суткі правёў у Акрэсціна.[2] З ліпеня 2021 года пражывае ў Варшаве. Сям’яЖонка, Вольга Валер’еўна Цыганкова (дачка Валерыя Астапава — першага ў гісторыі незалежнай Беларусі міністра па надзвычайных сітуацыях), працуе ўрачом. Пара мае сына Багуслава. Віталь Цыганкоў мае I разрад па шахматах. Прэміі і ўзнагароды
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі |