Галавічпольскі сельсавет
Галавічпо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галавічполе. Плошча — 8180 га[1]. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцянева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карабкі, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі і Старыя Гернікі), таксама ў склад сельсавета з Шайбакпольскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ваейкаўцы, Валодкаўшчына, Верхняя Лябёдка, Вялікія Казлы, Галасавічы, Русанаўцы і Русачкі)[2]. 12 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў Галавічпольскі[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсавета[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1671 чалавек[4], з іх 74,1 % — палякі, 22,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі. Крыніцы
Літаратура
|