Гарадзішча (Мядзельскі раён)
Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета. ГісторыяУ 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі Гарадзішча 1-е і Гарадзішча 2-е месца ў складзе Княгінінская воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 68 і 102 жыхары. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 32 двары, 172 жыхары. У 1931 г. 33 двары, 195 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Леніна. З 1964 г. у складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгаса «Восаўскі». Насельніцтва
ІнфраструктураЖывёлагадоўчая ферма і магазін. Вядомыя ўраджэнцы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|