Гарады СербііГарады́ Се́рбіі — населеныя пункты Сербіі, якія афіцыйна маюць статус горада. Паводле закона аб тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Сербіі, статус горада мае населены пункт, які з'яўляецца эканамічным, адміністрацыйным, геаграфічным і культурным цэнтрам пэўнага раёна і размешчаных у ім іншых населеных пунктаў. Усяго ў краіне налічваецца 24 гарады, усе астатнія буйныя населеныя пункты лічацца паселішчамі гарадскога тыпу (сербск.: градско насеље)[1][2]. Да зацвярджэння гэтага закона пры вызначэнні статусу горада выкарыстоўваўся адміністрацыйна-прававы крытэрый, заснаваны на даных перапісаў насельніцтва[3]. Гэты крытэрый, уведзены вядомым дэмографам Мілашам Мацурай, падзяліў населеныя пункты краіны на тры тыпы — сельскія, змяшаныя і гарадскога тыпу. Паселішча гарадскога тыпу павінна было налічваць ад 2000 жыхароў, 90% з якіх не былі заняты ў сельскай гаспадарцы[4]. Нові-Сад і Прышціна з'яўляюцца цэнтрамі аўтаномных краёў Сербіі — Ваяводзіны і Косава і Метохіі адпаведна. Аднак Прышціна кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і з'яўляецца яе сталіцай. Кантроль над горадам сербскімі ўладамі быў страчаны ў чэрвені 1999 года, калі пасля вайны НАТА супраць Югаславіі яго пакінулі сілы арміі і Міністэрства ўнутраных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, а таксама адбыўся адток сербаў, чарнагорцаў і цыган, якія масава пакідалі край. Спіс гарадоўАгульная картаЛегенда карты: Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|