Генрых Кампендонк
Генрых Кампендонк (ням.: Heinrich Campendonk; 3 лістапада 1889, Крэфельд — 9 мая 1957, Амстэрдам) — нямецкі жывапісец, графік, мастак па шкле і разьбяр па дрэве, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму. Жыццё і творчасцьУ 1905—1909 гадах навучаўся ў крэфельдскай школе мастацтваў у Торн-Прыкера. У 1911 годзе пераязджае ў Зіндэльсдорф, сяброўства з Маркам і Маке, удзельнічае ў выставе групы «Сіні вершнік». У 1913 годзе ўдзельнічаў у «Першым нямецкім восеньскім салоне» ў Берліне і ў выставе «Рэйнскія экспрэсіяністы» ў Боне. У 1914—1916 гадах служыў у войску, пасля дэмабілізацыі пераязджае ў Зехаўпт на Штарнбергерскім возеры. У 1919—1921 гадах — член «Працоўнай рады для мастацтва». У 1922 годзе вяртаецца ў Крэфельд, працуе там выкладчыкам у мясцовай школе мастацтваў. У 1926 годзе прафесар Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе (пазбаўлены гэтага звання ў 1933 годзе нацыстамі). У 1934 годзе эміграваў у Бельгію. У 1935 годзе пераязджае ў Амстэрдам, прафесар Нідэрландскай Акадэміі мастацтваў. У 1937 годзе абвінавачаны нацыстамі ў прыналежнасці да «дэгенератыўнага мастацтва», 87 работ мастака выдалены з нямецкіх музеяў. Зноскі
|