Гербы рэспублік СССРУ гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якія сімвалізавала камунізм (на гербе РСФСР зорка з'явілася пазней за ўсіх, у 1978 годзе), узыходзячае сонца і каласы. Гэтыя элементы былі акружаны прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ў Казахстане і ва Украіне, вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на афіцыйных мовах рэспублікі і на рускай. На момант распаду СССР у 1991 гербы выглядалі наступным чынам: Гербы саюзных рэспублікУ наш час некаторыя былыя рэспублікі і рэгіёны СССР выкарыстоўваюць відазмененыя версіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь (з 1995 года), Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Таджыкістан, Узбекістан. Гербы аўтаномных рэспублік (АССР)Ніжэй прадстаўлены гербы аўтаномных савецкіх сацыялістычных рэспублік (на момант распаду СССР). У складзе РСФСР
У складзе Азербайджанскай ССРУ складзе Узбекскай ССРУ складзе Грузінскай ССР
Цікавыя фактыПаколькі Балтыйскае мора знаходзіцца на захадзе ад Латвіі, сонца, намаляванае на яе гербе савецкага часу, можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае. У той жа час вядомы горад-курорт Юрмала размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыжскага заліва. У дадзеным месцы нябачны сегмент сутачнай паралелі Сонца летам знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе). Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара размешчана на тэрыторыі Турцыі. Наконт гэтага існуе байка:
Толькі два гербы рэспублік мелі форму правільнага круга: гэта гербы Грузіі і Арменіі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца не ў самым версе герба. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|