Герб Оршы
Герб Оршы — герб горада Орша. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 г. № 84[1]. АпісаннеУ блакітным поліі барочнага шчыта — срэбны крыж, ніжэй якога — залаты паўмесяц рагамі ўверх. ГісторыяУ 1620 г. Орша атрымала магдэбургскае права і, адпаведна, герб. Кавалерскі крыж на ім сімвалізуе мужнасць, гераізм, адвагу. Паўмесяц — здавён вядомы сімвал Багародзіцы. Знак паўмесяца, скіраваны вострымі рожкамі ўверх, сімвалізуе наданне жыццю магчымасці вольнага распаўсюджвання і бясконцага развіцця, а таксама ахаванне гэтага жыцця ад уплыву згубных сіл. Гэты знак ёсць ні што іншае, як чаша Грааля, у якой захоўваецца эліксір жыцця. Герб Оршы — адзін са старэйшых у рэспубліцы і належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Афіцыйны статус атрымаў 23 мая 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 84. Зноскі
Літаратура
|