Герман фон Айхгорн
Ге́рман фон Айхго́рн (ням.: Hermann von Eichhorn, 13 лютага 1848, Брэслаў (Сілезія) — 30 ліпеня 1918, Кіеў) — нямецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, прускі генерал-фельдмаршал (24 снежня 1917). БіяграфіяУ 1866 годзе паступіў у 2-і гвардзейскі пяхотны полк. Удзельнік аўстра-прускай вайны і франка-прускай вайны. Служыў у генеральным штабе. У 1901—1904 — камандзір 9-й дывізіі. З 1 мая 1904 камандзір XVIII армейскага корпуса. З 1912 года — генерал-інспектар 7-й вайсковай інспекцыі. Перад вайной выйшаў у адстаўку, у жніўні 1914 залічаны ў рэзерв. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны некаторы час заставаўся па-за справамі. 26 студзеня 1915 года прызначаны камандуючым сфарміраванай на Усходнім фронце 10-й арміяй, разгорнутай ад Цільзіта да Інстэрбурга. У склад 10-й арміі ўвайшлі XXXVIII і XXXIX рэзервовыя карпусы, XXI армейскі корпус, 5-я гвардзейская пяхотная і Кёнігсбергская ландверная дывізіі, а таксама Цільзіцкі атрад. Камандаваў арміяй у Мазурскай бітве, падчас свянцянскага прарыву. 18 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, а ўжо 28 верасня атрымаў да яго дубовыя галіны. З 30 ліпеня 1916 года — камандуючы групы армій, у якую ўваходзілі 10-я і 8-я арміі. У сакавіку 1916 года паспяхова супрацьстаяў ўдару 2-й рускай арміі ў ходзе Нарачскай аперацыі ў напрамку на Свянцяны-Вілька-Мір. У канцы 1917 — пачатку 1918 года група армій Айхгорна дзейнічала ў Прыбалтыцы і Беларусі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і заключэння Брэсцкага міру кіраваў акупацыяй Паўднёвай Беларусі, Украіны і Поўдня Расіі. C 31 сакавіка 1918 года — галоўнакамандуючы групы армій «Кіеў». Узначаліў адміністрацыю акупаваных абласцей Украіны (за выключэннем знаходзячыхся пад кіраваннем аўстра-венгерскай адміністрацыі частак Валынскай, Падольскай, Херсонскай і Екацерынаслаўскай губерняў), а таксама Крым, Таганрог, і паўднёвыя раёны Беларусі, Данской вобласці, часткі Варонежскай і Курскай губерняў. 30 ліпеня 1918 года быў забіты ў Кіеве эсерам Б. М. Данскім, якія кінуў у фельдмаршала бомбу побач з яго штаб-кватэрай на куце Екацярынінскай вуліцы і Ліпскага завулка. Разам з Айхгорном загінуў яго ад’ютант капітан Вальтэр фон Дрэслер. 1 жніўня было ўчынена развітанне з Айхгорнам і Дрэслерам ў кіеўскай кірхе св. Кацярыны, падчас якога эсэры планавалі замах на гетмана Скарападскага, але яно сарвалася. Цела фельдмаршала было ў той жа дзень адпраўлена ў Берлін з кіеўскага вакзала і 6 жніўня пахавана ў Берліне на могілках Інвалідэнфрыдхоф. Падчас нямецкай акупацыі Кіева з лістапада 1941 па кастрычнік 1943 года імем Айхгорна была названая вуліца Хрэшчатык. У мастацкай літаратурыУражанні кіяўлян ад забойства было апісана ў «Белай гвардыі» Міхаіла Булгакава:
у рамане «Шукаць, заўсёды шукаць!» С. Р. Сяргеева-Цэнскага:
і ў іншых творах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|