Share to:

 

Гной

Гнойны экссудат пры кан’юктывіце

Гной — каламутны экссудат, які ўзнікае ў выніку гнойнага або серозна-гнойнага запалення тканак. Працэс утварэння гною называюць нагнаенне. Нагнаенне костак называецца астэаміеліт. Гной складаецца з:

  1. гнойнай «сыроваткі», якая змяшчае раствораныя ў ёй альбумін, глабулін, пратэялітычныя, глікалітычныя і ліпалітычныя ферменты мікробнага або лейкацытарнага паходжання, халестэрын, лецыцін, тлушчы, мыла, прымешкі ДНК;
  2. тканкавага дэтрыта;
  3. клетак, галоўным чынам жывых або дэгенерыраваных мікраарганізмаў або нейтрафільных лейкацытаў (гнойныя цельцы, шарыкі, клеткі). У асаблівых выпадках у гное пераважаюць эазінафілы або монануклеары.

Колер гною часта жоўты, жоўта-зялёны, але можа быць блакітнаватым, ярка-зялёным, брудна-шэрым. Кансістэнцыя свежага гною вадкая, з часам яна гусцее.

Гл. таксама

Літаратура

  • Красильников А. П. Микробиологический словарь-справочник. — Минск: «Беларусь», 1986. — С. 96—97. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya