Грыгорый II (Папа Рымскі)
Грыгорый II (лац.: Gregorius PP. II; 669 — 11 лютага 731) — Папа Рымскі з 19 мая 715 да 11 лютага 731 года. БіяграфіяБацька Грыгорыя — рымлянін Марцэла са старадаўняга і шляхетнага роду. Па пазнейшых дадзеных, Грыгорый быў сваяком Папы Бенедыкта II, аднак праверыць гэтыя звесткі немагчыма. У маладосці Грыгорый быў у палоне ў лангабардаў, але здолеў выкупіцца. У час пантыфікату Грыгорый клапаціўся пра місіянерства ў Германіі, Англіі і Ірландыі. Папа з аднаго боку зрабіў усё, каб не ваяваць з лангабардамі (кароль Ліўтпранд), а з другога боку пачаў аднаўляць рымскія сцены. Пры Грыгорыю II у 725 годзе пачалася барацьба супраць іканаборства. Ён адлучыў ад царквы імператара-іканаборца Льва III Ісаўра. Няўдалы замах на Папу па заданні візантыйскага імператара прывёў да паўстання ў Італіі супраць Канстанцінопаля. Зноскі
Спасылкі |