ДанжонДанжон (фр.: donjon, англ.: keep) — галоўная абарончая вежа замка, якая была яго рэдзюітам, а таксама служыла жытлом, у тым ліку ў мірны час.[1] Гл. таксама: бергфрыд, шэл-кіп, валынская вежа. Звычайна, такая вежа будавалася ў найвышэйшым месцы тэрыторыі замку і сама была яго найвышэйшым будынкам. Тады, калі замак перабудоўваўся з драўлянага плесі — «замка-на-пагорку», то, калі пагорак былі натуральным, а значыць, і моцным, каменны данжон часта проста ставілі на месцы старой галоўнай драўлянай вежы, дзе, звычайна, ужо мелася і крыніца вады (Гл. таксама аблога ў старажытнасці). Калі пагорак быў слабым, то яго маглі цалкам уключыць у новы, вялікі падмурак, або будавалі шэл-кіп — «данжон-агароджу»[2]. У нямецкай традыцыі такія вежы маглі быць непрыстасаванымі для жылля ў мірны час, і называліся, у такім разе, бергфрыдамі. У частцы савецкай гістарыяграфіі тэрмін «данжон» разглядаўся толькі ў яго абарончым аспекце, а жыллёвая функцыя не ўлічвалася[3] Зноскі
Спасылкі
|