Дом кіно (Мінск)
«Дом кіно» — шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Талбухіна, дом 18, раней «Партызан». Кінатэатр «Партызан» пабудаваны ў 1966—1967 гг. паводле індывідуальнага праекта архітэктара Ю. Шпіта і інжынера Я. Саманчука ў адзіным горадабудаўнічым комплексе з жылымі дамамі № 12, 14, 16 і рэстаранам «Каменная кветка»[1]. «Дом кіно» адкрыўся 11 верасня 2005 года пасля рэканструкцыі кінатэатра. Апісанне і характарыстыкіУ кінатэатры адна камфортная кіназала з мяккімі тэатральнымі крэсламі на 584 месцы (14 радоў). У адрозненне ад іншых кінатэатраў Мінска, мае VIP-рад (5 шэраг) на 26 месцаў, які аддзелены ад іншых шэрагаў перагародкамі вышынёй каля 1 метра і складаецца з крэслаў і канап. Паводле апісання на афіцыйным сайце, у зале ёсць месцы для інвалідаў. Магчыма, для гэтай мэты выкарыстоўваюцца крэслы і канапы VIP-рада. Тэхнічнае абсталяванне складаюць сістэма аб’ёмнага агучвання Dolby Digital EX, электронны кінапраектар KINOTON і лічбавы відэапраектар. У кінатэатры размешчаны вестыбюль, канферэнц-зала (на 40-50 чалавек), фае на 2 паверсе, у якім выстаўляюцца карціны розных мастакоў (інсталяцыі змяняюцца). Кінатэатр «Дом кіно» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. АрхітэктураДа кубападобнага аб’ёма далучаны пры дапамозе пераходу на ўзроўні 2-га паверха больш нізкі, круглы ў плане аб’ём касавай залы (1-ы паверх) і малой канферэнц-залы (2-і паверх). Спалучэнне глухіх сцен і прамавугольнай плоскасці вітража, стужачнага зашклення з рытмам вертыкальных пілонаў касавага аб’ёма вызначаюць асноўную характарыстыку экстэр’ера будынка. Гарызантальныя лініі парапета і балкона з надпісам назвы падкрэсліваюць унутранае чляненне фае на два паверхі. Глядзельная зала на 960 месцаў вырашана ў выглядзе амфітэатра. Вестыбюль расчлянёны на дзве палавіны — касавую і фае з двухбаковай лесвіцай. У мастацкім афармленні фае абодвух паверхаў выкарыстана тэма партызанскай барацьбы савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Насупраць цэнтральнага ўвахода на сцяне фае 1-га паверха рэльеф «Партызаны» (скульптар Я. Печкін; бетон, металізацыя). Тэма яго развіта ў мазаічным фрызе «Партызанскі паход» (мастакі М. Данцыг і В. Няпомняшчы) фае 2-га паверха. У кампазіцыі выкарыстаны прыём суаднясення буйнамаштабных выяў з больш дробнымі. Справа буйным планам пададзены тры твары — камандзіра, хлопчыка і старога, далей — партызанскі атрад на лясной дарозе. Мазаічны фрыз добра праглядаўся з вуліцы, з’яўляўся своеасаблівым дапаўненнем архітэктуры будынка[1]. КінапраектыУ кінатэатры дзейнічае шэраг кінапраектаў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |