Share to:

 

Драбналістыя лясы

Драбналістыя лясы — лясы, прадстаўленыя галоўным чынам бярозай і асінай, г. зн. дрэвамі з дробным лісцем (у адрозненне ад шыракалістых лясоў). Драбналістыя лясы шырока распаўсюджаныя ў лясной зоне Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай раўнін, у горах і на раўнінах Далёкага Усходу.

Беларусь

У Беларусі драбналістыя лясы распаўсюджаныя ў асноўным на месцы зведзеных хваёвых і шыракаліста-хваёвых лясоў. Такім чынам, большасць драбналістых лясоў краіны належыць да другасных фармацый. Карэннымі драбналістымі лясамі з’яўляюцца толькі тыя, якія растуць на балотах. Найбольшую плошчу займаюць бярэзнікі — каля 11,6 тыс. км² (16,2 % лесапакрытай плошчы Беларусі). Іх сярэдні ўзрост складае 35—40 гадоў. Агульная плошча асінавых лясоў каля 2 тыс. км² (2,5 % лесапакрытай плошчы краіны). Чорнаальховыя лясы займаюць каля 6,2 тыс. км², або 8,7 % усіх лясоў Беларусі.

Літаратура

  • Фізічная геаграфія Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Б. М. Гурскага, К. К. Кудло. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 181 с. ISBN 985-09-0058-x
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya