Жан I (герцаг Латарынгіі)
Жан I (фр.: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 — 23 верасня 1390) — герцаг Латарынгіі з 1346 года, сын Рауля I і Марыі дэ Шацільён. БіяграфіяЖану было 6 месяцаў, калі яго бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 года рэгентамі пры ім былі яго маці і граф Эберхард II Вюртэмбергскі. У снежні 1353 года падчас знаходжання ў Латарынгіі імператара Карла IV Люксембургскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генеральным лейтэнантам імперыі ў Мозельскай вобласці». У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць літоўцаў. На боку французскага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуацье (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстанне парыжан. У 1364 годзе адправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блуа ў яго барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Орэ 29 верасня 1364 года: Карл дэ Блуа быў забіты, Жан Латарынгскі і Бертран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазней удзельнічаў у вайне за вызваленне французскіх тэрыторый, захопленых англічанамі. У канцы свайго кіравання зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Смелым. Сям’яЖан Латарынгскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбергскай (1343—1369), дачкой графа Эберхарда II і Елізаветы фон Хенеберг. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
|