Ждановічы (Мінскі раён)
Ждано́вічы[1] (трансліт.: Ždanovičy, руск.: Ждановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны на паўночны захад ад Мінска, на шашы Р28. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — больш 5 тыс. жыхароў. ГеалогіяЗа 1 км на поўнач ад станцыі Ждановічы, на правым беразе Свіслачы ў 1960 годзе адкрыта Ждановіцкая мінеральная крыніца. Мінеральныя воды прымеркаваны да порыстых і трэшчынаватых пясчанікаў і алеўралітаў верхняга пратэразою. Вада з глыбіні 433—464 м хларыдна-сульфатна-натрыевая[2]. За 4,5 км на ўсход ад Ждановічаў, у даліне ракі Свіслач, знаходзіцца Свіслацкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластовы паклад звязаны з старажытна-алювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы ракі Свіслач[3]. НазваНазва аграгарадка паходзіць ад доктара Івана Здановіча, які ў пачатку XX стагоддзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінеральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лячыліся мінеральнай вадой. Пазней доктар Здановіч пабудаваў на бліжэйшай чыгуначнай лініі платформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Мінск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «платформа Здановіча», якая пасля Другой Сусветнай вайны паступова трансфарміравалася ў назву «станцыя Ждановічы». Пазней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагоддзя. ГісторыяУ VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына, каля Ждановіч, было размешчана паселішча першабытных людзей, якія адносіліся да банцараўскай археалагічнай культуры. У 1921 годзе — дачы, 5 двароў у Сёмкава — Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 20 жніўня 1924 у Бароўскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 у межах горада Мінск. З 26 мая 1935 — у Мінскім раёне, з 20 лютага 1938 — Мінскай вобласці. Тэрыторыя скасаванай вёскі Банцараўшчына ўключана ў склад Ждановічы. 10 красавіка 2004 года частка вёскі Ждановічы ўключана ў гарадскую рысу Мінска[4]. У 2010 годзе вёска Ждановічы ператворана ў аграгарадок[5]. Насельніцтва
ТранспартЁсць чыгуначная станцыя. Канцавы прыпынак мінскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзве ад станцыі Ждановічы да Мінскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад варот Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская. Інфраструктура
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|