Зябраўскі сельсавет
Зя́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зябраўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Кантакузаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2025 чалавек[2], з іх 86,5 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 3,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2037 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
Information related to Зябраўскі сельсавет |