Зянон Аляксандравіч Ленскі
Зянон Аляксандравіч Ленскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак. ПаходжаннеЗянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Астоя». Дзед Зянона Антоній Ленскі (1797—1873) меў у сваім уладанні некалькі маёнткаў у Мінскай губерні (Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі) і ўзначальваў менскі межавы суд. Магчыма, гэта ягоны партрэт пэндзля Юзафа Пешкі захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — рамантычны вобраз маладога багатага шляхціца, у будучым — бацькі сямі дзяцей[3]. Бацькамі Зянона былі старэйшы сын Антонія Аляксандр, які нарадзіўся ў 1836 годзе, і яго жонка, дачка прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Сабіна Карказовіч. БіяграфіяЗянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава, які бацька атрымаў у спадчыну. Быў другім сынам у сям’і, названым у гонар дзядзькі-паўстанца[3]. Ад 1875 года да 1883 года вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя класы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам[4]. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом. У 1889 годзе выехаў у Мюнхен. У 1898 і 1911 гадах прайшлі выстаўкі ў Мінску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадах — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства аховы помнікаў. У сваёй вёсцы Татары каля Ракава, якая дасталася Ленскаму ў спадчыну пасля смерці бацькі (Сула адышла старэйшаму брату Міхалу), ён пабудаваў невялікі палац у стылі Людовіка XV паводле праекта вядомага польскага мастака Уладзіслава Чахурскага[3]. У сваіх мемуарах графіня Марыя Чапская, у маёнтак Прылукі да графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага заязджалі такія блізкія сябры як маянткоўцы-суседзі Міхал Антонавіч Ленскі (з маёнтка Хатава), Ядвіга Любанская (з роду Кеневічаў) з маёнтка Лошыца, Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч з жонкай Габрыэлай (з роду Горватаў) з маёнтка Вялікая Сляпянка, Зянон Аляксандравіч Ленскі з жонкай Анетай; а ў маёнтак Станькава да графа Караля Эмерыкавіча Чапскага (бо было больш лясоў для палявання) з’язджаліся маянткоўцы Урбан Баніфацевіч Крупскі, Альгерд Юліянавіч Свіда, Зянон Аляксандравіч Ленскі, а з Варшавы — пан Пульяноўскі і пралат Зыгмунт Хелміцкі (заўзяты паляўнічы)[5]. Памёр ад раку ў лістападзе 1927 года. Пахаваны, верагодна, у радавой пахавальні Ленскіх у Суле.
Творы
Сям’яАжаніўся з Ганнай з Бжазоўскіх, дачкой Іяхіма Бжазоўскага і яго другой жонкі Уладзіславы Здзяхоўскай. Дзеці[6]:
Галерэя
Зноскі
Літаратура
|