Зін эль-Абідзін Бен Алі
Зін эль-Абідзін Бен Алі (3 верасня 1936, Хамам-Сус — 19 верасня 2019, Саудаўская Аравія) — другі прэзідэнт Туніса (7 лістапада 1987 — 14 студзеня 2011). БіяграфіяСям’я была шматдзетнай — у ёй раслі шэсць хлопчыкаў і пяць дзяўчынак. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасць за незалежнасць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, з’яўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам. Пасля абвяшчэння незалежнасці Туніса 20-гадовы Бен Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласці ядро будучых нацыянальных узброеных сіл. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сен-Сірэ. Пазней Бен Алі атрымаў дыпломы не менш прэстыжных ваенных навучальных устаноў — артылерыйскага вучылішча ў Шалон-на-Марне (Францыя), вышэйшай школы разведкі і бяспекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званне — генерал. Узнагароджаны туніскімі і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасці і Рэспублікі. Пачаў службу ў якасці штабнога афіцэра. 10 год кіраваў службай ваеннай бяспекі. Служыў ваенным аташэ ў Марока і Іспаніі. Быў кіраўніком канцылярыі міністра абароны, затым — генеральным дырэктарам Службы нацыянальнай бяспекі. З 1980 па 1984 — пасол у Польшчы, назірае разгортванне крызісу ў польскай дзяржаве. Па вяртанні на радзіму праз некаторы час становіцца міністрам унутраных спраў. У 1987 прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. У лістападзе таго ж года ажыццявіў дзяржаўны пераварот і заняў пасаду прэзідэнта Туніса. У выніку дзяржаўнага пераварота ў студзені 2011 пакінуў пасаду і ўцёк у Саудаўскую Аравію. Зноскі
|